ДУШАН, ДЗЯКУЙ ЗА ЎСЁ!
Яшчэ адным футбалістам, які развітаўся з "бела-сінімі" па сканчэнні тэрміну дзеяння кантракта, стаў Душан БАКІЧ.
Чарнагорскі форвард цягам трох сезонаў, праведзеных у складзе "Дынама", з’яўляўся важнай часткай пабудоў у атацы, але ў найбольшай ступені раскрыўся ў гэтым годзе, калі пераўтварыўся ў аднаго з лідараў чэмпіёнскай каманды, сабраў унушальную індывідуальную статыстыку (9 забітых мячоў + 9 асістэнцкіх балаў у межах найвышэйшай лігі), забіў нямала ключавых галоў — і, як след, пастаянна выклікаўся ў нацыянальную зборную сваёй краіны.
Усяго на дадзеным этапе клубнай кар’еры балканскі легіянер запісаў на асабісты рахунак 64 афіцыйныя паядынкі (24 трапных удары, 16 выніковыя перадачы). Уключаны ў сімвалічную зборную "А" беларускага элітнага дывізіёна-2023.
Душан, дзякуем за ўнёсак у дасягненні "Дынама", зычым толькі ўздымаў па кар’ернай лесвіцы! І ведай, што нашы дзверы заўсёды адчынены для цябе!