ДАНІІЛ ЗОРЫН — MVP ЛІСТАПАДА-СНЕЖНЯ Ў СКЛАДЗЕ "БЕЛА-СІНІХ"
Надышоў час абнародаваць вынікі яшчэ аднай апытанкі — па вызначэнні найлепшага гульца мінскага "Дынама" ў двух заключных гульнявых месяцах сезона.
Пераможцам намінацыі другі раз запар аказаўся Данііл ЗОРЫН, які з гэтай нагоды атрымае адмысловы прыз ад нашага тытульнага партнёра — кампаніі Winline.
У лістападзе-снежні 19-гадовы расійскі паўабаронца запісаў сабе на рахунак чатыры галы: па адным — у выязных паядынках з аднаклубнікамі з Брэста (3:1) і "Белшынай" (4:0) плюс аформіў дубль у дамашняй сустрэчы са "Смаргонню" (7:0).
У галасаванні ў афіцыйнай групе "бела-сініх" у сацыяльнай сетцы "ЎКантакце" ўзяла ўдзел 335 чалавек. І роўна паўтары сотні адзначылі Зорына (44,78%). Далей месца размеркаваліся так: Фёдар ЛАПАВУХАЎ — 75 (24,39%), Уладзіслаў МАРОЗАЎ — 47 (14,03%), Іван БАХАР — 41 (12,24%), Аляксандр САЧЫЎКА — 22 (6,57%).