ЧЭМПІЁНСКІ КУБАК — У ФАН-ЗОНЕ WINLINE
Усяго содні застаюцца да пачатку заключнага ў гэтым годзе паядынку "бела-сініх" — з жодзінскім "Тарпеда"-БелАЗам на стадыёне "Дынама-Юні". Допуск туды адкрыецца ў 12.30, стартавы свісток у матчы прагучыць у 14.00.
У заўзятараў ёсць шмат нагод надоўга затрымацца ў фан-зоне тытульнага партнёра клуба — кампаніі Winline, дзе запланавана некалькі масштабных розыгрышаў. У прыватнасці, сваіх уладальнікаў знойдуць 50 эксклюзіўных залатых маек, у якіх, нагадаем, нашы футбалісты выйдуць на поле ў супрацьстаянні з аўтазаводцамі.
Там жа размесціцца і чэмпіёнскі кубак. Кожнаму прадставіцца магчымасць сфатаграфавацца з такім дарагім і доўгачаканым трафеем. Будзем рады бачыць заўтра ўсіх, каму неабыякава мінскае "Дынама", і на пазітыўнай ноце разам завяршаем сезон-2023.
Уваход на трыбуны — вольны.