ЧАТЫРЫ СТАТУЭТКІ ДЛЯ ЎЛАДЗІСЛАВА МАРОЗАВА
Адным з галоўных герояў урачыстай цырымоніі закрыцця беларускага футбольнага сезона "Зорны мяч" стаў 23-гадовы прадстаўнік мінскага "Дынама" і нацыянальнай зборнай краіны.
Уладзіслаў МАРОЗАЎ атрымаў унушальную калекцыю індывідуальных прызоў:
- найлепшы бамбардзір найвышэйшай лігі-2023 (16 трапных стрэлаў)
- найлепшы па сістэме "гол плюс пас" (16+4)
- найлепшы нападнік турніру
- найлепшы гулец чэмпіянату
Нагадаем, што наш форвард таксама ўключаны ў сімвалічную зборную "А".
Віншуем Улада з гэтымі дасягненнямі і зычым захаваць узяты выдатны тэмп!