"БЕЛА-СІНІЯ" РАЗВІТАЛІСЯ З ІВАНАМ БАХАРАМ

Падыйшоў да завяршэння другі этап кар’еры ў мінскім "Дынама" Івана БАХАРА, які па сканчэнні тэрміну дзеяння працоўнай дамовы працягне выступленні ў іншай краіне.
Тэхнічны нападнік, вярнуўшыся ў склад "бела-сініх" у ліпені гэтага года, прадэманстраваў добрую персанальную статыстыку: у 14 паядынках найвышэйшай лігі набраў 11 ачкоў па сістэме "гол плюс пас" (5+6).
Але галоўнае, што Бахар хутка стаў важным элементам каманднага механізму — і дапамог вырашыць задачу заваявання чэмпіёнскага тытула.
Ваня, вялікі дзякуй за ўнёсак у гэты поспех! Заўсёды будзем рады бачыць цябе зноў!