"БЕЛА-СІНІЯ" ПАЙШЛІ Ў ВОДПУСК
Атрымаўшы заслужаныя пашану-павагу разам з залатымі медалямі, асноўны склад мінскага "Дынама" адправіўся адпачываць. Чакаецца, што падрыхтоўку да новага сезона наша каманда пачне амаль праз месяц.
Зразумела, увесь гэты час не перастане кіпець праца ў кіраўніцтва, селекцыйнага аддзела "бела-сініх" — неабходна падаўжаць кантракты з асобнымі футбалістамі, а таксама шукаць узмацнення для абоймы, якая, не сумняваемся, працягне вырашаць самыя сур’ёзныя задачы ў 2024 годзе.
Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках васьміразовых чэмпіёнаў Беларусі — інфармацыя будзе размяшчацца максімальна аператыўна і поўна!