АРЫНЬЁ ЗГУЛЯЎ 50-Ы МАТЧ Ў БЕЛАРУСКІМ ТОП-ДЫВІЗІЁНЕ
Дамашняе супрацьстаянне з жодзінскім "Тарпеда"-БелАЗам (1:0) аказалася для бразільскага абаронцы "бела-сініх" АРЫНЬЁ юбілейным — 50-м у айчыннай найвышэйшай лізе. Натуральна, усе гэтыя матчы былі згуляны ў форме нашай каманды.
Тэхнічны легіянер дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі 18 сакавіка 2022 года — у выязной сустрэчы з "Мінскам".
У паўсотні паядынкаў 28-гадовы футбаліст сабраў 11 ачкоў па сістэме "гол плюс пас" (2+9).