АРЫНЬЁ ПАКІНУЎ МІНСКАЕ "ДЫНАМА"

Па сканчэнні тэрміну дзеяння кантракта склад "бела-сініх" пакінуў бразільскі абаронца АРЫНЬЁ.
Тэхнічны легіянер, які хутка стаў любімцам заўзятараў, згуляў у мінскім "Дынама" два сезоны і зрабіў значны ўнёсак у заваяванне такога доўгачаканага чэмпіёнскага тытула.
За гэты час наш #30 правёў 58 афіцыйных матчаў (2 галы + 10 выніковых перадач), быў уключаны ў сімвалічную зборную "А" айчыннай найвышэйшай лігі-2023.
Оры, дзякуй за яскравыя выступленні ў форме нашай каманды, поспехаў у далейшай кар’еры і з надзеяй на новую сустрэчу!