АНАСТАСІЯ МАГЕР — АЎТАР НАЙЛЕПШАГА ГОЛА "ДЫНАМА"-БДУФК
Завершана галасаванне па вызначэнні самага прыгожага мяча, забітага нашай жаночай камандай у сезоне-2023.
У апытанцы, арганізаванай у афіцыйным акаўнце "бела-сініх" у сацыяльнай сетцы "ЎКантакце", сваё меркаванне пакінулі 1168 удзельнікаў.
У выніку аўтарам найлепшага гола "Дынама"-БДУФК прызнана самая маладая з намінантак — Настасся МАГЕР, якая на фінішы сакавіка шыкоўным ударам з ходу метраў з 18 даслала мяч у вароты ў дамашнім паядынку з ДЮСШ-ПалесДУ.
Выбар на карысць 17-гадовага паўабаронцы зрабіла 569 чалавек (48,72%). З тым, як размеркаваліся іншыя месцы, можна азнаёміцца тут.