АЛЯКСЕЙ ВАКУЛІЧ ПАКІНУЎ "ДЫНАМА-МІНСК"

Па сканчэнні тэрміну дзеяння кантракта з нашай камандай развітаўся абаронца Аляксей ВАКУЛІЧ.
За два гады выступленняў у складзе "бела-сініх" гэты футбаліст прыняў удзел у 54 паядынках, запісаў на асабісты рахунак 3 галявыя перадачы (найвышэйшая ліга — 45/2, Кубак Беларусі — 4/1, Ліга канферэнцый — 5).
ФК "Дынама-Мінск" сардэчна дзякуе Аляксею за ўнёсак, зроблены ў заваяванне першага за 19 гадоў чэмпіёнскага тытула, і зычыць максімальных поспехаў у далейшай кар’еры!