АЛЯКСЕЙ ГАЎРЫЛОВІЧ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 30-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла свой варыянт "каманды тыдня" па выніках заключнага, 30-га, тура чэмпіянату краіны-2023 ў найвышэйшай лізе.
У гэтай адзінадцатцы ёсць і гулец мінскага "Дынама", якое ў родных сценах узяла верх над жодзінскім "Тарпеда"-БелАЗам (1:0).
Адзначаным аказаўся абаронца Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ, для якога гэта другое ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную (таксама пасля 29-га тура).