ЖАНОЧЫ СУПЕРКУБАК — НА "ДЫНАМА-ЮНІ"
Старт сезону-2023 ў жаночым айчынным футболе дадуць у нядзелю, 12 сакавіка, — паядынкам за Суперкубак Беларусі.
Трафей аспрэчаць наймацнейшыя каманды краіны апошніх гадоў — "Дынама"-БДУФК і "Мінск".
Гульня адбудзецца на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А).
Адзначым, што лёсаванне матча, як і нацыянальнага чэмпіянату запланавана на 9 сакавіка.