ЗАПРАШАЕМ ПРАДСТАЎНІКОЎ СМІ НА ГУЛЬНЮ З "АМКАЛАМ"
Шоў-матч ветэранаў нашага клуба з зоркамі расійскага медыяфутбола з "Амкала" выклікае вялікі ажыятаж. Добра прадаюцца квіткі, фарміруецца праграма актыўнасцяў — безумоўна, што ўвечары нядзелі, 19 сакавіка, атмасфера на стадыёне "Дынама-Юні" акажацца сапраўды выдатнай!
Сродкам масавай інфармацыі будзе адназначна цікава расказаць пра гэты таварыскі паядынак сваёй аўдыторыі. У сувязі з чым запрашаем журналістаў, здымачныя брыгады, блогераў — прыязжайце і асвятляйце!
Звяртаем увагу: допуск прадстаўнікоў СМІ на стадыён праводзіцца выключна на падставе папярэдняга запісу. Рэгістрацыя здзяйсняецца па тэлефоне +375 29 618 7410 (прэс-сакратар Екацярына Антонава) — і завяршыцца ў суботу, 18 сакавіка, у 14.00.