ЮНАЦКАЯ ЗБОРНАЯ — ТОЛЬКІ ТРЭЦЯЯ Ў ГРУПЕ
Зборная нашай краіны, сфармаваная з футбалістаў не старэйшых за 2006 год нараджэння, згуляла заключны паядынак у элітным раўндзе чэмпіяната Еўропы-2023 (U17). І, саступіўшы баснійцам 1:2, не здолела заваяваць пуцёўку ў фінальны турнір.
На поле выходзілі пяцёра прадстаўнікоў мінскага "Дынама". Цалкам матч правёў абаронца Павел АПЯЦЁНАК (2007 г.р.) і хаўбек Арцём САКАЛОЎСКІ. Замест нападніка Трафіма МЕЛЬНІЧЭНКІ на 70-й хвіліне ў бой кінулі іншага форварда Арцёма ВАСКАБОЙНІКАВА. Міхаіла АЛЯКСАНДРАВА, які дзейнічаў на правым фланзе абароны, замянілі на 85-й.
Выніковае становішча каманд у групе 1: 1. Сербія — 6. 2. Боснія і Герцагавіна — 4. 3. БЕЛАРУСЬ — 4. 4. Ізраіль — 2.