Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

WINLINE — ТЫТУЛЬНЫ ПАРТНЁР МІНСКАГА "ДЫНАМА"

10.03.2023

З радасцю і гордасцю паведамляем, што ў сезонах-2023 і -2024 тытульным партнёрам галоўнай каманды мінскага "Дынама" будзе Winline, адна з найбуйнейшых кампаній Расіі.

Супраца двух вядомых брэндаў стартавала ў мінулым годзе і падаравала прыхільнікам "бела-сініх" мноства яскравых эмоцый. Падтрымка ад Winline дазволіла нашаму клубу, прынамсі, больш крэатыўна падыйсці да анансавання асобных дамашніх матчаў, арганізаваць дадатковыя зоны актыўнасці на родным стадыёне, раздачу бясплатных маек. Апроч таго, Winline даў сваё імя індывідуальным намінацыям — найлепшаму гульцу асноўнага склада па выніках кожнага месяца, года, а таксама аўтару найлепшага гола ў годзе.

Узаемавыгадная супраца атрымала лагічны працяг, прычым на якасна новым узроўні — з гэтага часу лагатып Winline упрыгожыць цэнтральную частку гульнявой формы "Дынама".

Аляксандр Запольскіх, дырэктар па маркетынгу Winline:
— Вельмі задаволены першым годам супрацы з мінскім "Дынама", у якім удалося сумесна рэалізаваць некалькі цікавых праектаў. У гэтым годзе ўжо ў статусе тытульнага партнёра зробім усё магчымае, каб кожны дамашні матч клуба быў яшчэ больш яскравым і запамінальным! Спадзяемся, пры падтрымцы заўзятараў "Дынама" зноў стане чэмпіёнам Беларусі!

Платон Дзмітрыеў, кіраўнік аддзела маркетынгу ФК "Дынама-Мінск":
— Велізарныя гонар і гордасць — супрацоўнічаць з такой вядомай і буйной кампаніяй. Winline з’яўляецца генеральным партнёрам Расійскай прэм’ер-лігі, партнёрам "Зеніта", "Спартака", "Краснадара". Вельмі рады, што пры выхадзе на беларускі рынак Winline зрабіў выбар на карысць футбольнага клуба "Дынама-Мінск". Мінулы год у плане супрацы атрымаўся паспяховым, а ў гэтым ставіцца задача зрабіць усё яшчэ лепш! Дзякуем Winline за давер і прыкладзем максімум намаганняў для таго, каб новы тытульны партнёр ганарыўся намі!