ВЫКЛІК У ЖАНОЧУЮ НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЗБОРНУЮ
Жаночая нацыянальная зборная Беларусі з 2 па 11 красавіка правядзе трэнінг-кэмп у сталіцы.
Працу пачнуць 23 футбалісткі, у тым ліку 11 прадстаўніц "Дынама"-БДУФК:
абаронцы Ксенія КУБІЧНАЯ, Арына СІТНІКАВА і Юлія СЛЯСАРЧЫК;
паўабаронцы Зарына КАПУСЦІНА, Дар’я МАНЮКОВА, Таццяна ПЕТРУСЕВІЧ, Ганна ПІЛІПЕНКА, Настасся ШУПО, Настасся ШЛАПАКОВА;
нападнікі Вікторыя ВАЛЮК і Дар’я СЦЯЖКО.
У межах падрыхтоўкі галоўная каманда нашай краіны згуляе кантрольныя матчы з расіянікамі — 7 і 10 красавіка.