ВОСЕМ ДЫНАМАЎЦАЎ — У ЮНАЦКАЙ ЗБОРНАЙ
Зборная Беларусі, сфармаваная з футбалістаў не старэйшых за 2006 год нараджэння, пачала падрыхтоўку да старту ў элітным раўндзе чэмпіяната Еўропы-2024 (U17).
Да адпраўлення ў Сербію, якая прыме матчы групы 1, падначаленыя Аляксандра Юрэвіча правядуць спарынгі на "сінтэтыцы" КФП ФК "Мінск" у Вяснянцы. У чацвер, 16 сакавіка, пазмагаюцца з рэзервістамі сталічнага "Дынама", назаўтра сустрэнуцца з "Маладзечна-2018" (Д2).
Абодва паядынкі стартуюць у 16.30.
Паўдзельнічаць у ніх могуць восем прадстаўнікоў "бела-сініх" — Мікіта ПЯТРАШКА, Арцём БЕЛАВУС, Арцём САКАЛОЎСКІ, Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА, Арцём ВАСКАБОЙНІКАЎ, Павел АПЯЦЁНАК, Міхаіл АЛЯКСАНДРАЎ, якія працуюць у складзе дубля, і Аляксей ЖЭЧКА, які выступае за старэйшы ліцэнзійны ўзрост.