ВІНШУЕМ ЮРЫЯ МАЛЕЕВА!
Сёння, 20 сакавіка, 55 гадоў спаўняецца галоўнаму трэнеру "Дынама"-БДУФК, а таксама настаўніку нацыянальнай жаночай зборнай Беларусі Юрыю МАЛЕЕВУ.
Юрый Іванавіч ужо чацвёрты сезон кіруе футбалісткамі "бела-сініх" і за гэты час разам з падначаленымі заваяваў па тры чэмпіёнскія тытулы, Кубкі і Суперкубкі краіны.
Віншуем Юрыя Малеева з юбілеем, зычым усяго найлепшага, моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту і толькі станоўчых вынікаў для "Дынама"-БДУФК і галоўнай жаночай каманды Беларусі!