ВАКУЛІЧ VS БАКІЧ: ХТО ПЕРАМОГ?
Па сканчэнні сённяшняй трэніроўкі, якая адбылася на стадыёне "Дынама-Юні", двое гульцоў "бела-сініх" паспаборнічалі ў межах чэленджа для праекта "Ясна пра футбол".
Цікавыя заданні на тэхніку, трапнасць і каардынацыю выконвалі абаронца Аляксей ВАКУЛІЧ і чарнагорскі форвард Душан БАКІЧ.
Даведацца, хто перамог у таварыскай дуэлі, можна ў адным з выпускаў перадачы ў красавіку. Адзначым, што "Ясна пра футбол" выходзіць у эфір кожны панядзелак у 21.30 на тэлеканале "ЯСНАе TV".