УЛАДЗІСЛАЎ ЛОЖКІН ПАКІНУЎ "ДЫНАМА"
Нападнік Уладзіслаў ЛОЖКІН пакінуў склад "бела-сініх".
Ураджэнец Магілёва першы прафесійны кантракт падпісаў менавіта з "Дынама" — у 2019-м, па выніках якога стаў найлепшым снайперам турніра дублёраў з 22 галамі. У тым жа годзе дэбютаваў за асноўны склад — у выязным кубкавым супрацьстаянні з мікашэвічскім "Гранітам" (і адразу запісаў на асабісты рахунак асістэнцкі бал).
Увогуле ж правёў за нашу галоўную каманду 65 афіцыйных паядынкаў, забіў 10 мячоў. Адзначым, што другую палову сезона-2020 Ложкін на правах арэнды выступаў за "Смалявічы" (11/3).
Мае ў прафайле 20 матчаў за моладзевую зборную Беларусі (4 галы).