У PUMA І З WINLINE НА ГРУДДЗЯХ
У сезон-2023 асноўны склад "бела-сініх" уваходзіць ва ўсіх сэнсах абноўленым. У тым ліку і з гледжання гульнявой экіпіроўкі — нашы хлопцы будуць выступаць у форме знакамітага брэнда PUMA.
Плюс пасля доўгага перапынку ў каманды з’явіўся тытульны партнёр — кампанія WINLINE, лагатып якой размешчаны на футболках наперадзе на цэнтральнай частцы і на адным з рукавоў.
Своеасаблівая прэзентацыя адбудзецца ў суботу, 18 сакавіка, на стадыёне "Дынама-Юні" — у чэмпіянатным супрацьстаянні з "Іслаччу". Стартавы свісток прагучыць у 18.00.
Набывайце квіткі і прыходзьце падтрымаць любімы клуб!