У НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ ЧАКАЮЦЬ ПЯЦЬ "БЕЛА-СІНІХ"
Галоўная футбольная каманда нашай краіны адправіцца ў васьмімесячнае падарожжа па дыстанцыі адборачнага турніра чэмпіяната Еўропы-2024. Бароцца за адну з пары пуцёвак у фінальны этап належыць з супернікамі са Швейцарыі, Ізраіля, Румыніі, Косава і Андоры.
Напрыканцы месяца беларусы сустрэнуцца са швейцарцамі (намінальна дамашні матч адбудзецца 25 сакавіка ў сербскім Наві-Садзе) і румынамі (выязны — 28-га).
Трэнерскі штаб Георгія Кандрацьева выклікаў на супрацьстаянні 23 гульцы, у тым ліку квінтэт прадстаўнікоў мінскага "Дынама".
Адзначым, што для форварда Ўладзіслава МАРОЗАВА гэта першае запрашэнне ў нацыянальную зборную. А вось яшчэ чацвёра "бела-сініх" куды больш вопытныя — гаворка пра абаронцаў Максіма ШВЯЦОВА (12 матчаў), Руслана ХАДАРКЕВІЧА (8), хаўбека Арцёма БЫКАВА (21 паядынак, 1 гол), нападніка Ўладзіміра ХВАШЧЫНСКАГА (6/1).