У 1-М ТУРЫ "ДЫНАМА"-БДУФК ЗГУЛЯЕ З АБФФ WU19
У Вялікім тэатры Беларусі завяршылася лёсаванне календара айчыннай жаночай лігі-2023. У гэтым розыгрышы турніра прыме ўдзел 11 каманд, а "Дынама"-БДУФК будзе трэці раз запар абараняць галоўны нацыянальны тытул.
Стартаваць падначаленым Юрыя Малеева належыць у родных сценах паядынкам з АБФФ WU19, які пройдзе ў прамежак з 17 па 19 сакавіка.
Праз тыдзень нашы дзяўчаты на выездзе пазмагаюцца з зямлячкамі з "Зоркі"-БДУ.