ТРЫА ДЫНАМАЎЦАЎ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 1-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла сваю версію сімвалічнай зборнай па выніках 1-га тура чэмпіяната краіны-2023 ў элітным дывізіёне.
У гэтым складзе знайшлося месца для трох гульцоў мінскага "Дынама". Нагадаем, што падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі на сваім полі ўзялі верх над "Іслаччу" (3:0).
Адзначанымі аказаліся абаронцы Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ і бразілец АРЫНЬЁ, які адкрыў лік на 8-й хвіліне, а таксама форвард Уладзіслаў МАРОЗАЎ, які забіў на 63-й плюс запісаў на асабісты рахунак асістэнцкі бал.