ЧАЦВЁРА ДЫНАМАЎЦАЎ ДАЛУЧЫЦЦА ДА ЗБОРНАЙ U20
Напачатку наступнага тыдня ў сталіцы стартуе трэнінг-кэмп зборнай Беларусі, сфармаванай з гульцоў не старэйшых за 2004 год нараджэння.
У плане падрыхтоўкі падначаленых Міхаіла Мархеля ёсць два кантрольныя паядынкі: у пятніцу, 24 сакавіка, — з "Мінскам", у аўторак, 28-га, — са зборнай Расіі (U20).
Для ўдзелу ў спарынгах выклікана трыа футбалістаў мінскага "Дынама" — брамнік Іван ШЫМАКОВІЧ, абаронца Мацвей ДУБАТОЎКА, хаўбек Ілля ДУБІНЕЦ, які дэбютаваў за асноўны склад "бела-сініх" ва ўчорашнім чэмпіянатным матчы з "Іслаччу", і нападнік Іван АРЛОЎ.