ТРАЙНЫ ПОСПЕХ ЮНЫХ ДЫНАМАЎЦАЎ
Мінулы тыдзень аказаўся вельмі ўраджайным для юных выхаванцаў Акадэміі мінскага "Дынама". "Бела-сінія" былі самымі моцнымі на трох стартах!
На чарговым з серыі міжнародных турніраў "Наша будучыня" выдатна выступіла каманда 2009 года нараджэння. Вучні Ўладзіміра і Андрэя Дзятлавых у шасці паядынках прапусцілі толькі адзін мяч. А ў вырашальнай стадыі ў серыі пенальці адолелі супернікаў з піцерскага "Зеніта".
Папярэдні этап
ДЫНАМА-МІНСК: СДЮШАР-8 (Мінск) — 3:0; Тарпеда (Масква, Расія) — 0:0; СШ Ленінградзец (Санкт-Пецярбург, Расія) — 4:0.
Вынік. 1. ДЫНАМА-МІНСК — 7. 2. СШ Ленінградзец — 6. 3. Тарпеда — 1. 4. СДЮШАР-8 — 1.
1/4 фінала. ДЫНАМА-МІНСК — БАТЭ (Барысаў) — 1:0. 1/2 фінала. ДЫНАМА-МІНСК — Балтыка (Калінінград, Расія) — 2:1.
Фінал. ДЫНАМА-МІНСК — Зеніт (Санкт-Пецярбург, Расія) — 0:0, па пенальці 3:2.
На верхнюю прыступку п'едыстала ўзняліся Мікалай БАРУШНОЎ, Максім ВАРАНКОВІЧ, Данііл АКСЁНЕНКА, Раман ЗДУХАЎ, Раман КАРОЛЬ, Яўген НЕСЦЯРЭНКА, Максім КАЛЕНІК, Уладзіслаў ВАРОНІН, Цімафей ГУДАЧ, Аляксей АПАНАСЕВІЧ, Мікіта ЖДАН, Мацвей ЯСКЕВІЧ, Дзяніс ЛЫСІКАЎ, Іван БАЧАУСКАС, Павел ПУНЯ, Цімафей КАНЦАВЫ, Арцём САЎЧЫЦ, Мікіта АЛЯКСАНДРАЎ, Яўген АЛЕКСІЕВІЧ, Ілля ВАСЮКЕВІЧ, Аляксей СВІРСКІ.
Найлепшым нападнікам спаборніцтваў названы Аляксей Свірскі, найлепшым гульцом — Цімафей Гудач.
Адзначым, што гэты ж склад праз дзень завяршыў выступленні ў Рэспубліканскай лізе зімовага першынства сталіцы (U14). Прычым у заключным матчы вочна аспрэчваў срэбраныя медалі з "Мінскам-1". І не пакінуў канкурэнтам ніводнага шансу — 5:0!
Хлопцы 2010 года нараджэння таксама адолелі равеснікаў-"гараджан" — з лікам 3:1 у фінальным супрацьстаянні міжнароднага мемарыяла Аляксандра Цяліпкі ў Брэсце.
Найлепшым гульцом каманды прызналі абаронцу Глеба Бардачова.
Потым падначаленыя Сяргея Гігевіча і Дзмітрыя Чалея зазірнулі на ўручэнне ўзнагарод Мінскай лігі таго ж першынства сталіцы U14, дзе — варта звярнуць асабістую ўвагу — змагаліся з на год старэйшымі апанентамі. "Бела-сінія" датэрмінова гарантавалі сабе заваяванне трафея!
Пераможны дубль аформілі Мікіта РЫЖКОЎ, Вадзім ТАТАРЫЦКІ, Глеб БАРДАЧОЎ, Уладзіслаў ВЕРЭНІК, Іван ВАЛАСАЧ, Іван ЖАХОЎСКІ, Мацвей МАРЫНІЧ, Андрэй БАКАВЕЦ, Канстанцін БАНДАРЫК, Усевалад ВАСІЛЕВІЧ, Яраслаў ГУБАШЫН, Аляксандр КЛІМОВІЧ, Іван КАСЦЮКЕВІЧ, Багдан МАМЧЫК, Яраслаў САЎЧУК, Мікіта СЯЛІЦКІ, Аляксей САБАЛЕЎСКІ, Арцём СТАХОВІЧ, Антон ШКАДУН, Мацвей ЮХНАВЕЦ, Арцём КАНЯХІН, Дзяніс КУЗЬМЕНКА, Ян КУЛЕШ, Уладзіслаў МАКАРЭВІЧ, Міхаіл МАКАРЭВІЧ, Мікіта ШАГОЙКА, Максім ШАЛАМІЦКІ.
Віншуем таленавітых дынамаўскіх юнакоў, іх трэнераў — і зычым рухацца толькі наперад!