СЯРГЕЙ ПАЛІЦЕВІЧ ВЫБРАНЫ КАПІТАНАМ КАМАНДЫ
Адбылася працэдура па вызначэнні капітана мінскага "Дынама" — з удзелам футбалістаў і трэнераў асноўнага склада.
У выніку ў галасаванні перамог вопытны Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ, для якога, дарэчы, гэтыя функцыі не новыя: цэнтральны абаронца, прынамсі, ужо насіў на рукаве павязку падчас выступленняў за "бела-сініх" — у 2015 годзе.
Віцэ-капітанамі сталі Аляксандр САЧЫЎКА, Максім ШВЯЦОЎ і Раман БЕГУНОЎ.