СЯРГЕЙ ПАЛІЦЕВІЧ — У ПРАГРАМЕ "НА МЯЖЫ ФОЛА"
Капітан мінскага "Дынама" Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ стаў госцем праграмы "На мяжы фола", якая выйшла ў эфір у панядзелак, 27 сакавіка, на тэлеканале "Беларусь 5".
Абаронца "бела-сініх" паўдзельнічаў у гарачым эмацыйным абмеркаванні нядаўняга паядынку нацыянальнай зборнай супраць швейцарцаў. І ў тым ліку патлумачыў, чаму сам зараз не знаходзіцца ў складзе галоўнай каманды краіны.