СЯРГЕЙ ПАЛІЦЕВІЧ — У ЭФІРЫ НА "БЕЛАРУСЬ 5"
Сёння, 19 сакавіка, адным з гасцей праекта "Вялікі футбольны вечар", які выходзіць на тэлеканале "Беларусь 5", стане абаронца мінскага "Дынама" Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ.
Вопытны футбаліст разам з іншымі экспертамі абмяркуе старт чэмпіяната краіны-2023 ў найвышэйшай лізе, наступныя паядынкі нацыянальнай зборнай і яшчэ шэраг актуальных пытанняў.
Перадача пачнецца ў 19.00. Таксама на тэрыторыі рэспублікі эфір даступны для гледачоў на сайце tvr.by.