Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

СУПЕРКУБАК БЕЛАРУСІ — У "ДЫНАМА"-БДУФК!

12.03.2023

Жаночы Суперкубак Беларусі-2023

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — МІНСК — 1:1 (1:0), ПА ПЕНАЛЬЦІ 4:2
МІНСК. 12 сакавіка. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 12.00. 253 гледача.
СУДДЗІ: В.Блоцкая (Маладзечна), Н.Данчанка (Мінск), А.Гутнік (Брэст).
ДЫНАМА-БДУФК: Уласевіч, Валюк, Петрусевіч (Сцяжко, 69), Шупо (Дудко, 57), Піліпенка (к), Манюкова (Папова, 69), Капусціна (Скідан, 31), Сітнікава, Кубічная, Слясарчык, Шлапакова.
Запасныя: Мяцельская, Харашчак.
МІНСК: Гразнова, Асаула (Красікава, 82), Бысік (Станкевіч, 82), Хотырава, Пінчук, Новікава (к), Сураўцава (Зубко, 79), Кіянка, Васкабовіч (Бянкевіч, 64), Богдан, Кісканен.
Запасныя: Буткевіч, Брылёва, Ліннік, Бакум.
ГАЛЫ: 1:0 — Піліпенка (43). 1:1 — Кубічная (94+, у свае вароты).
На 71-й хвіліне Шлапакова не рэалізавала пенальці (Гразнова парыравала).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Хотырава (24), Богдан (66), Новікава (70).

СЕРЫЯ ПАСЛЯМАТЧАВЫХ ПЕНАЛЬЦІ: 0:0 — Кубічная (Гразнова парыравала). 0:0 — Хотырава (Уласевіч парыравала). 1:0 — Піліпенка. 1:1 — Кісканен (Уласевич парыравала). 2:0 — Шлапакова. 2:1 — Кіянка. 3:1 — Дудко. 3:2 — Богдан. 4:2 — Сцяжко.