СТАРТ "ДЫНАМА"-БДУФК У ЧЭМПІЯНАЦЕ — 22 САКАВІКА
У наступныя выходныя восем каманд стартуюць у жаночым чэмпіянаце Беларусі-2023. Яшчэ адзін матч — паміж дзейсным уладальнікам трафея "Дынама"-БДУФК і АБФФ WU19 — адбудзецца ў сераду, 22 сакавіка.
Перанос абумоўлены адпаведным хадайніцтвам суперніка ў інтарэсах дзявочай (WU17) зборнай краіны.
Матч прыме стадыён "Дынама-Юні". Пачатак а 16-й гадзіне.