СМІ — НА ТРЭНІРОЎЦЫ ГАЛОЎНАЙ КАМАНДЫ
Пятнічная трэніроўка "бела-сініх" была адкрытай для СМІ і сабрала на стадыёне "Дынама-Юні" здымачныя брыгады тэлеканалаў "Беларусь 5", АНТ, СТБ, "ЯСНАе TV", а таксама прадстаўнікоў рэсурсаў pressball.by і football.by.
Спачатку настаўнік нашай галоўнай каманды Вадзім СКРЫПЧАНКА цягам 20 хвілін адказваў на пытанні, якія датычылі перадсезоннай падрыхтоўкі і чаканняў ад чэмпіянату краіны-2023. Потым прыйшла чарга размаўляць футбалістаў.
Выніковыя сюжэты можна ўбачыць:
"Беларусь 5" — у панядзелак, 20 сакавіка, у праграме "На мяжы фола" (пачатак у 21.55)
АНТ — сёння, 17 сакавіка, у праграме "Навіны спорта" (пачатак прыблізна ў 21.00)
СТБ — сёння, 17 сакавіка, у праграме "СТБ-спорт", якая выходзіць у эфір у межах інфармацыйнай гадзіны (пасля 20.00 і 23.00)
"ЯСНАе TV" — у панядзелак, 20 сакавіка, у праграме "Ясна пра футбол" (пачатак у 21.30)