Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

СЕМ МЯЧОЎ У ВАРОТЫ "ХВАЛІ"

04.03.2023

Кантрольны матч

ДЫНАМА-МІНСК — ХВАЛЯ (ПІНСК, Д2) — 7:0 (4:0)
МІНСК. 4 сакавіка. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 15.00.
ДЫНАМА-МІНСК: Шпакоўскі (Макаўчык, 46), Бегуноў (Хадаркевіч, 81), Швяцоў, Паліцевіч (к) (Адах Ома, 62; Бандааго, 77), Арыньё, Рылач (Дубінец, 81), Еўдакімаў, Быкаў, Дземчанка, Марозаў, Хвашчынскі (Бакіч, 75).
ГАЛЫ: 1:0 — Рылач (23). 2:0 — Хвашчынскі (33). 3:0 — Марозаў (43, пас — Дземчанка). 4:0 — Марозаў (46+, пас — Хвашчынскі). 5:0 — Бакіч (80, пас — Арыньё). 6:0 — Дземчанка (83, пас — Быкаў). 7:0 — Бакіч (89, пас — Марозаў).
На 5-й хвіліне Хвашчынскі не рэалізаваў пенальці (штанга).