ПЕРАМОЖНЫ СПАРЫНГ ЗБОРНАЙ U20
Зборная Беларусі, укамплектаваная хлопцамі не старэйшымі за 2004 год нараджэння, правяла кантрольны паядынак з равеснікамі з Расіі. І святкавала валявую перамогу — 2:1.
Унёсак у выніковы поспех зрабілі тры футбалісты мінскага "Дынама". Абаронца Мацвей ДУБАТОЎКА трапіў у стартавы склад і быў заменены на 74-й хвіліне. Хаўбек Ілля ДУБІНЕЦ далучыўся да гульні на 63-й, нападнік Іван АРЛОЎ — на 74-й.