ПЕРАМОГА ДЫНАМАЎЦАЎ — У "АГЛЯДЗЕ ТУРА" НА "БЕЛАРУСЬ 5"
У эфір выйшаў першы ў гэтым годзе выпуск праекта "Агляд тура" на тэлеканале "Беларусь 5" — і прысвечаны, натуральна, паядынкам стартавага гульнявога дня футбольнага чэмпіяната краіны-2023 ў найвышэйшай лізе.
Прапануем заўзятарам яшчэ раз перажыць радасныя імгненні пераможнага матча мінскага "Дынама" з "Іслаччу" (з адзнакі 21.14).
Плюс героем выпуска стаў Вадзім СКРЫПЧАНКА (з адзнакі 24.24). Настаўнік "бела-сініх" распавёў пра здабыткі і страты каманды ў межсезонні, а таксама агучыў мэту, якую трэнерскі штаб з футбалістамі паставілі перад сабой.