ПАЯДЫНАК "ДЫНАМА-МІНСК" — "АМКАЛ" БУДЗЕ АБСЛУГОЎВАЦЬ АМІН КУРГХЕЛІ
Усё менш часу застаецца да нядзелі, 19 сакавіка, калі на стадыёне "Дынама-Юні" адбудзецца яскравы і цікавы шоў-матч. Ветэраны нашага клуба, на дапамогу якім прыйдуць спецыяльныя госці і група гульцоў дубля, пазмагаюцца з "Амкалам", самай папулярнай медыяфутбольнай камандай Расіі. Пачатак а 18-й гадзіне.
Вялікаму паядынку — сур’ёзная брыгада арбітраў. Адказныя функцыі на сябе возьмуць суддзі з Гомеля. Галоўным стане 31-гадовы рэферы ФІФА Амін КУРГХЕЛІ. У ролі асістэнтаў — Віктар і Андрэй ГЕЦІКАВЫ.
Кургхелі дэбютаваў у топ-лізе чэмпіяната Беларусі ў лістападзе 2018-га — і на гэты момант мае ў актыве роўна 100 сустрэч найвышэйшага ўзроўню на ўнутранай арэне (Д1 — 79, Кубак — 21).
Апроч таго, Амін запрашаецца да працы на міжнародных турнірах (кваліфікацыйныя стадыі Лігі чэмпіёнаў, Лігі канферэнцый, EURO U19, EURO U21, Юнацкая ліга УЕФА).
Набывайце квіткі на матч "Дынама-Мінск" — "Амкал" на Ticketpro! Там жа арганізаваны пакетны продаж — плюс на чэмпіянатную гульню асноўнага склада "бела-сініх" з "Іслаччу" (18 сакавіка в 18.00).
Атрымаць квіткі на абодва супрацьстаянні можна Ў ЯКАСЦІ ПАДАРУНКА — за рэгістрацыю на WINLINE.BY!