МОЛАДЗЕВАЯ ЗБОРНАЯ БЕЛАРУСІ ЗГУЛЯЛА ЎНІЧЫЮ
У Афінах завяршыўся матч моладзевых зборных Грэцыі і Беларусі ў межах адборачнай кампаніі EURO’2025 (U21). Фінальны свісток зафіксаваў баявую нічыю — 1:1.
У сустрэчы паўдзельнічала трыа футбалістаў мінскага "Дынама". Усе 90 хвілін на газоне адпрацавалі абаронца Ўладзіслаў КАЛІНІН і хаўбек Андрэй РЫЛАЧ — зноў з капітанскай павязкай на рукаве. Яшчэ адзін гулец сярэдняй лініі Мікіта ДЗЕМЧАНКА быў заменены на 52-й хвіліне.
Зараз у групе G лідарам з’яўляюцца нашы суайчыннікі, якія маюць у скарбонцы 2 ачкі (пасля двух паядынкаў). Па 1 — у грэкаў і андорцаў (пасля аднаго). Пакуль не пачалі выступленні партугальцы, харваты і фарэрцы.