МЕЛЬНІЧЭНКА ЗАБІЎ ЗА ЮНАЦКУЮ ЗБОРНУЮ
Зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2006 год нараджэння, працягвае выступленні ў элітным раўндзе EURO’2024 (U17). І ў суботу, 25 сакавіка, згуляла ўнічыю 2:2 з ізраільцянамі. Прычым вяла 2:0, аднак не здолела ўтрымаць перавагу.
У супрацьстаянні аказаўся задзейнічаным квартэт прадстаўнікоў мінскага "Дынама". Ад званка да званка на полі знаходзіліся абаронцы Міхаіл АЛЯКСАНДРАЎ і Павел АПЯЦЁНАК (2007 г.р.), хаўбек Арцём САКАЛОЎСКІ. Нападнік Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА на 8-й хвіліне адкрыў лік і быў заменены на 61-й.
У другім матчы групы 1 сербы разграмілі баснійцаў — 5:0.
На гэты момант становішча каманд выглядае так: 1. БЕЛАРУСЬ — 4. 2. Сербія — 3. 3. Ізраіль — 2. 4. Боснія і Герцагавіна — 1.
У аўторак, 28 сакавіка, падначаленыя Аляксандра Юрэвіча правядуць паядынак з баснійцамі.
Фота: vk.com/belarusff