МАРОЗАЎ АДКРЫЎ ЛІК ГАЛАМ ЗА НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЗБОРНУЮ
Чарговы паядынак у межах кваліфікацыі чэмпіяната Еўропы-2024 нацыянальная зборная Беларусі правяла на выездзе з румынамі. І зазнала паразу — 1:2.
У складзе гасцей на полі стадыёна ў Бухарэсце з’явіўся квартэт прадстаўнікоў мінскага "Дынама". Ад стартавага свістка да фінальнага адгулялі цэнтрбек Руслан ХАДАРКЕВІЧ і Арцём БЫКАЎ, які гэтым разам размясціўся справа ў абароне. Нападніка Ўладзіміра ХВАШЧЫНСКАГА замянілі на 46-й хвіліне, форвард Уладзіслаў МАРОЗАЎ быў узняты з лавы запасных на 77-й, а на 86-й адкрыў лік галам за галоўную каманду краіны.
У іншых матчах групы I швейцарцы адолелі ізраільцян — 3:0, касавары і андорцы пераможцу не вызначылі — 1:1.
|
Г |
В |
Н |
П |
М |
А |
Швейцарыя |
2 |
2 |
0 |
0 |
8-0 |
6 |
Румынія |
2 |
2 |
0 |
0 |
4-1 |
6 |
Косава |
2 |
0 |
2 |
0 |
2-2 |
2 |
Андора |
2 |
0 |
1 |
1 |
1-3 |
1 |
Ізраіль |
2 |
0 |
1 |
1 |
1-4 |
1 |
БЕЛАРУСЬ |
2 |
0 |
0 |
2 |
1-7 |
0 |
Фота: vk.com/belarusff