КВАРТЭТ ДЫНАМАЎЦАЎ — У МОЛАДЗЕВАЙ ЗБОРНАЙ БЕЛАРУСІ
Зборная Беларусі, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2002 год нараджэння, рыхтуецца стартаваць у адборачнай кампаніі EURO'2025 (U21).
Падначаленыя Сяргея Ясінскага ў гэтым месяцы у межах групы G пазмагаюцца з равеснікамі з Андоры (24 сакавіка) і Грэцыі (28-га).
Для ўдзелу ў паядынках выкліканы і чацвёра прадстаўнікоў мінскага "Дынама" — брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ, абаронца Ўладзіслаў КАЛІНІН, хаўбекі Мікіта ДЗЕМЧАНКА і Андрэй РЫЛАЧ.
Таксама супернікамі нашай моладзевай зборнай з'яўляюцца партугальцы, харваты і фарэрцы.