КІРЫЛ КОЎШ — У "ХВАЛІ"
Абаронца ФК "Дынама-Мінск" Кірыл КОЎШ ў гэтым сезоне будзе гуляць на правах арэнды за пінскую "Хвалю".
Раней паведамлялася, што 19-гадовы гулец у такім жа статусе перабраўся ў "Славію". Але дзеянне дамовы з мазыранамі было спынена — і перспектыўны футбаліст працягне кар’еру ў клубе з іншай сталіцы Палесся, які выступае ў першай лізе чэмпіяната Беларусі.