ІМГНЕННІ ТРЫУМФУ
У нядзелю, 12 сакавіка, "Дынама"-БДУФК падаравала заўзятарам шмат радасці і шчасця заваяваннем трэцяга запар Суперкубка Беларусі.
Падначаленыя Юрыя Малеева вялі 1:0 у супрацьстаянні з "Мінскам", не выкарысталі некалькі выдатных момантаў, у тым ліку нерэалізаваны пенальці, і дазволілі свайму самаму прынцыповаму апаненту аднавіць раўнавагу на апошніх секундах асноўнага часу.
Добра, што за драмай здарыўся хэпі-энд — перамога ў серыі пенальці. Надзвычай напружаную канцоўку матча з морам станоўчых для нашых дзяўчат эмоцый здымачная група #ДынамаTV упакавала ў прыгожы відэаролік.
Прыемнага прагляду!