ФК "ДЫНАМА-МІНСК" ВІНШУЕ З ДНЁМ МІЛІЦЫІ
ЗАТ ФК "Дынама-Мінск" віншуе ўсіх супрацоўнікаў, а таксама ветэранаў унутраных спраў з Днём міліцыі!
Гэта свята традыцыйна адзначаецца ў Беларусі 4 сакавіка і сімвалізуе нашу ўдзячнасць моцным і мужным людзям, якія штодзённа стаяць на варце нашай бяспекі, гарантуе спакой, мір і парадак. Мы разумеем, што праца ў міліцыі ніколі не бывае лёгкай, і таму асабліва цэнім ваш прафесійны выбар.
Зычым моцнага здароўя вам і вашым сем'ям, дабрабыту, поспехаў і як можна менш трывожных і небяспечных дзён у працы!