ДЫНАМАЎЦЫ ЗГУЛЯЛІ ЗА ЗБОРНУЮ U20
Зборная Беларусі, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2004 год нараджэння, правяла спарынг з прадстаўніком найвышэйшай лігі "Мінскам". І саступіла 0:1, прапусціўшы адзіны мяч на 23-й хвіліне.
У паядынку прынялі ўдзел чацвёра гульцоў мінскага "Дынама". Хаўбек Ілля ДУБІНЕЦ і форвард Іван АРЛОЎ адпрацавалі першы тайм, брамнік Іван ШЫМАКОВІЧ і абаронца Мацвей ДУБАТОЎКА — другі.
У аўторак, 28 сакавіка, падначаленыя Міхаіла Мархеля сустрэнуцца з равеснікамі з Расіі. Матч адбудзецца на комплексе палёў АБФФ у сталічнай Вяснянцы. Пачатак а 12-й гадзіне.