ДЫНАМАЎЦЫ ПАЎДЗЕЛЬНІЧАЛІ Ў МАТЧЫ ГАЛОЎНАЙ ЗБОРНАЙ
Нацыянальная зборная Беларусі адкрыла праграму матчаў у межах адборачнага турніру чэмпіянату Европы-2024. І ў намінальна дамашняй сустрэчы, якая адбылася ў сербскім Нові-Садзе, зазнала паразу ад швейцарцаў — 0:5.
Трэнерскі штаб Георгія Кандрацьева выкарыстаў на полі трох футбалістаў мінскага "Дынама". Нападніка Ўладзіміра ХВАШЧЫНСКАГА на 61-й хвіліне замяніў калега па амплуа Ўладзіслаў МАРОЗАЎ, а хаўбек Арцём БЫКАЎ быў кінуты ў бой на 33-й.
У аўторак, 28 сакавіка, каманда нашай краіны згуляе з румынамі ў Бухарэсце.
Фота: vk.com/belarusff