"ДЫНАМА-МІНСК" ЗНОЎ ЗГУЛЯЕ З "АМКАЛАМ"!
У Мінск зноў едзе "Амкал"! У нядзелю, 19 сакавіка, флагман расійскага медыяфутбола згуляе з нашым "Дынама".
Герману Эль Класіка, Пракопу, Сібскане, Млечнаму, Васе Маўрыну, Карату і іншым топавым блогерам кінуць выклік Ян Цігараў, Алег Вераціла, Арцём Чалядзінскі, Максім Жаўнерчык, Дзмітрый Пархачоў, спецыяльны госць Аляксандр Глеб і яшчэ шмат заслужаных майстроў.
Матч з супергучнай вывескай адбудзецца на стадыёне "Дынама-Юні". Пачатак у 18.00.
У хуткім часе на нашым сайце з’явіцца інфармацыя па набыццю квіткоў.