Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"ДЫНАМА-МІНСК" — "ІСЛАЧ": КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

16.03.2023

Субота, 18 сакавіка, — дата старту галоўнай каманды "бела-сініх" у чэмпіянаце Беларусі-2023 ў найвышэйшай лізе. Матч супраць "Іслачы" прыме стадыён "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А). Пачатак а 18-й гадзіне.

КВІТКІ

Квіткі коштам 5-10 рублёў можна набыць на сайце Ticketpro, у любым з пунктаў продажу гэтай кампаніі па ўсёй Беларусі, а ў дзень гульні — у касах стадыёна (з 15.00 да 19.00).

Звяртаем увагу, што для прыхільнікаў "Іслачы" выдзелены сектар В5.

НАДВОР’Е

Паслязаўтра ў сталіцы будзе воблачна. К вечару слупок тэрмометра размясціцца ў адзнакі +6+8 градусаў.

ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ

Уваход на стадыён ажыццяўляецца з боку вуліцы Вышалескага і адкрыецца за гадзіну да пачатку сустрэчы — у 17.00.

ФОРМА

Наша каманда выйдзе на поле ў сініх майках і трусах (брамнік — увесь у чырвоным).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Гульню будзе абслугоўваць брыгада арбітраў з Гомеля. Галоўны — Амін Кургхелі, памочнікі — Віктар і Андрэй Гецікавы.

Чацвёрты — Яўген Ясяновіч (Мінск).

Інспектар матча — Юрый Кунцэвіч (Гродна).

Дэлегат АБФФ — Дзмітрый Касянок (Мінск).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

У жывым эфіры паядынак можна ўбачыць на тэлеканале "ЯСНАе TV" (з каментарам) і сайце АБФФ (з інтэршумам).

ДУБЛЁРЫ

Нагадаем, што супрацьстаянне рэзервістаў мінскага "Дынама" і "Іслачы" перанесены на 7 чэрвеня.