"ДЫНАМА"-БДУФК — ДЮСШ-ПАЛЕСДУ: 31 САКАВІКА Ў 14.00
У пятніцу, 31 сакавіка, "Дынама"-БДУФК у родных сценах праэкзаменуе навабранца жаночага чэмпіяната краіны-2023 — пінскую ДЮСШ-ПалесДУ. Гэты паядынак пройдзе на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А). Пачатак а 14-й гадзіне. Уваход вольны.
Гаспадыні поля прымераць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у жоўтым).
Матч будзе абслугоўваць брыгада арбітраў на чале з гамельчанінам Паўлам Рудзянковым, асістэнтамі якога стануць Віталь Царэвіч (Бярозаўка) і Таццяна Данькоўская (Гродна). Чацвёрты — Віталь Іваноў (Мінск). Інспектар матчу — Сяргей Цынкевіч (Асіповічы).
У жывым эфіры назіраць за развіццём падзей можна дзякуючы трансляцыі на сайце АБФФ.