"ДЫНАМА"-БДУФК — АБФФ WU19: 22 САКАВІКА Ў 16.00
У сераду, 22 сакавіка, "Дынама"-БДУФК стартуе ў жаночым чэмпіянаце Беларусі-2023 — дамашнім супрацьстаяннем з АБФФ WU19. Суперніцы згуляюць на стадыёне "Дынама-Юні" по вул. Вышалесскага, 4А. Пачатак а 16-й гадзіне.
Рады бачыць заўзятараў на трыбунах! Уваход вольны.
Нашы дзяўчаты выйдуць на поле ў сініх майках і трусах (брамнік — увесь у чорным).
Паядынак абслужыць судзейская брыгада на чале з Вячаславам Наронскім (Мінск), асіставаць якому будуць Ганна Налівайка (Асіповічы) і Настасся Алешчанка (Мінск). Чацвёрты арбітр — Ілля Шэлег (Мінск). Інспектар матчу — Алег Колб (Брэст).
У жывым эфіры сустрэчу пакажа афіцыйны Youtube-канал АБФФ.