ДУБЛЁРЫ ПЕРАМАГЛІ З БУЙНЫМ ЛІКАМ
Кантрольны матч
БЕЛАРУСЬ U17 — ДЫНАМА-МІНСК-ДУБЛЬ — 0:3 (0:1)
МІНСК. 16 сакавіка. Поле са штучным пакрыццём КФП ФК "Мінск". Пачатак у 16.30.
ДЫНАМА-МІНСК-ДУБЛЬ: Шымаковіч, Туравец, Дубатоўка, Лузан (Арзамасцаў, 69), Макарэвіч (Ісачэнка, 46), Ніжнік (к) (Давыскіба, 46), Суша (Казакоў, 69), Кролік (Бандарэнка, 63), Хавалка, Арлоў, Жораў (Краўчанка, 46).
ГАЛЫ: 0:1 — Хавалка (7). 0:2 — Бандарэнка (68). 0:3 — Хавалка (82).
В складзе юнацкай зборнай нашай краіны ў паядынку прынялі ўдзел сямёра прадстаўнікоў "бела-сініх". Арцём БЕЛАВУС, Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА, Арцём САКАЛОЎСКІ былі заменены на 32-й хвіліне, тады ж у бой кінулі Міхаіла АЛЯКСАНДРАВА і Арцёма ВАСКАБОЙНІКАВА, замест якога на 70-й хвіліне з лавы запасных узнялі Аляксея ЖЭЧКУ. Другі тайм адгуляў Павел АПЯЦЁНАК.